Усе навіны

Кіраўнік Беларускай федэрацыі баскетбола Рыжанкоў пра магчымы байкот Алімпіяды Украінай: «У іх адна задача – разбурыць рускі свет, да якога яны адносяць і нас»

31 сакавіка 2023, 13:33

Кіраўнік Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў выказаўся наконт магчымага байкоту Алімпіяды ў Парыжы еўрапейскімі краінамі ў выпадку допуску беларускіх спартсменаў.

– Напэўна, калі нас дапусцяць, Польшча і Балтыйскія краіны, у тым ліку англасаксы будуць супраць, будуць шантажаваць сусветную супольнасць тым, што яны байкатуюць, павінны байкатаваць гульні. Як пазбегнуць гэтай адкрытай канфрантацыі з імі? Ці трэба спрабаваць наладзіць сытуацыю для таго, каб не было гэтых праблем?

– Градус вось гэтай эмацыйнасці, такой нават на мяжы істэрычнасці, якая прысутнічае ў Польшчы, краін Балтыі, вось гэтага Паўночнага Еўрапейскага выбуховага саюза, Вялікабрытаніі ён проста зашкальвае. І, шчыра кажучы, я нават не магу ўявіць, як можна дамаўляцца з гэтымі дзяржавамі зараз. Таму што ўсе федэрацыі гэтых дзяржаў знаходзяцца пад жорсткім прэсінгам урада, палітызаваны.

У іх адна задача – разбурыць рускі свет, да якога яны адносяць і нас. Украіна зусім нядаўна з іх падачы накіравала звароты ўсім федэрацыям, усім алімпійскім камітэтам, размазваючы слёзы. І, шчыра кажучы, з імі размаўляць няма пра што. У сфармаваная пазіцыя, яны не вольныя ў сваіх выказваннях. Прыбалтыйскія краіны знаходзяцца пад знешнім кіраваннем праз тыя механізмы, якія сфармаваны праз людзей, пастаўленых ва ўладзе, праз аказанне міжнароднай дапамогі і гэтак далей.

Таму з імі размовы не будзе ніякай. Але адзіная надзея, што нейкія дзяржавы, якія разумеюць недасканаласць такой палітыкі, калі жадаюць каб спорт развіваўся, іх голас будзе чутны больш сур’ёзна.

І трэба разумець пазіцыю Францыі. Францыя таксама знаходзіцца на такіх самых: плюс-мінус пазіцыях. Алімпіяда будзе праходзіць у Парыжы таму з гэтага пункту гледжання вельмі ўсё няпроста», – сказаў Рыжанкоў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.