Усе навіны

Сныціна набрала 19 ачкоў у матчы чэмпіянату Вялікабрытаніі. «Лондан Лайанс» беларускі перамаглі «Севенаакс Санс»

1 красавіка, 16:58

1 красавіка прайшоў матч чэмпіянату Вялікабрытаніі па баскетболе, у якім «Лондан Лаянс», за які выступае Кацярына Сныціна, перамаглі «Севенаакс Санс» з лікам 91:69.

На рахунку беларускай баскетбалісткі 19 ачкоў – гэта другі вынік па балах у матчы. Акрамя таго ў Сныцінай 7 падбораў і 3 перадачы.

На дадзены момант «Лондан Лайанс» ідуць на першым радку табліцы чэмпіянату Вялікабрытаніі, маючы ў актыве 26 балаў. У «Шэфілда», які ідзе другім столькі ж ачкоў, але пры гэтым сталічная каманда згуляла на два матчы менш.