Усе навіны

Джа Морэнт прапусціў другі матч супраць «Лейкерс» – дата яго вяртання невядомая

20 красавіка 2023, 09:49

Галоўны трэнер «Мэмфіса» Тэйлар Джэнкінс распавёў, чаму лідар каманды Джа Морэнт прапусціў другі матч серыі плэй-оф супраць «Лэйкерс» (103:93, 1-1).

«Джа ўсё яшчэ адчувае дыскамфорт. Відавочна, ён воін, які хоча быць на пляцоўцы, зробіць усё, каб быць на паркеце, але мы проста адчулі, што не варта фарсіраваць падзеі.

Не можам усталяваць дату вяртання, але сёння мы проста не мелі права даць яму прыняць удзел у матчы. Спадзяюся, што ў бліжэйшыя дні яму стане значна лепш», – сказаў Джэнкінс.