Усе навіны

«Дэнвер» згуляе з «Фініксам» у паўфінале Заходняй канферэнцыі

26 красавіка, 09:27

У НБА вызначылася першая паўфінальная пара ў Заходняй канферэнцыі.

Пераможцы канферэнцыі па выніках рэгуляркі «Нагетс» згуляюць з чацвёртай камандай – «Санз».

«Дэнвер» у першым раундзе прайшоў «Мінесоту», выйграўшы серыю 4-1.

«Фінікс» з такім жа лікам справіўся з «Кліпэрз».

У «Нагетс» будзе перавага хатняй пляцоўкі. На сваёй арэне ў гэтым сезоне ў іх вынік 37-7, у тым ліку рэгулярным сезоне і плэй-оф, што з'яўляецца найлепшым працэнтам перамог у лізе.