Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусi Рубінштэйн пра пераход у ІТ: «Сталеючы, разумееш: сёння ты гуляеш, а заўтра – не. Плюс прафесійны спорт не шкадуе здароўе»

26 красавіка, 12:21

Экс-гулец «Цмокi Мiнск» і зборнай Беларусі, гулец сербскай «Калубары» Раман Рубінштэйн распавёў пра тое, як вырашыў сумяшчаць са спортам працу ў ІТ.

– Да таго, каб перайсці ў ІТ, я прыйшоў у студзені мінулага года. Сталея, ты пачынаеш разумець, што ўсё ўладкавана не так, як у тваёй галаве: сёння ты гуляеш, а заўтра нешта не тое сказаў трэнеру, неяк не так адрэагаваў – і оп, ужо не гуляеш. Трэба шукаць новую каманду.

Ну і плюс здароўе: прафесійны спорт яго не шкадуе. Я прыняў рашэнне: калі не выйду на ўзровень Еўралігі і яму падобны, то, напэуна, няма сэнсу гуляць у баскетбол да 35+ і растрачваць сваё здароўе.

Стаў шукаць, што яшчэ магу рабіць, куды расці і ў чым яшчэ развівацца. Ніхто не ведаў, ці атрымаецца ў мяне, але я вырашыў паспрабаваць. Знайшоў курсы па вывучэнні JavaScript, а паралельна трэніраваўся. Працу [у ІТ] я знайшоў на працягу месяца пасля курсаў – у чэрвені 2022 я ўжо быў у штаце кампаніі, – сказаў Рубінштэйн.