Усе навіны

Экс-гулец зборнай Беларусi Рубінштэйн пра працу ў ІТ: «Сумяшчаць з баскетболам няпроста: у Сербіі трэніроўкі вельмі інтэнсіўныя. Але трэба будзе папрацаваць ноччу – значыць, буду»

26 красавіка, 14:11

Экс-гулец «Мiнска» і зборнай Беларусі, баскетбалiст сербскай «Калубары» Раман Рубінштэйн распавёў пра тое, як ён сумяшчае працу ў ІТ і баскетбол.

– Калі сумленна, я абдумваў два варыянты: не пераязджаць у Сербію, а пашукаць нешта яшчэ ў баскетболе, і пасля працаваць выдалена з той лакацыі, дзе будзе мая каманда; пераехаць па працы – і калі там, у Сербіі, атрымаецца яшчэ і ў баскетбол гуляць, то наогул клас!

У выніку абраў другі – таму я тут. Але не выключана, што ў наступным сезоне буду разглядаць варыянты працягу сваёй спартовай кар'еры.

У Сербіі, як і ў Беларусі, па 2 трэніроўкі ў дзень – першая ў раёне 10:30, другая каля 19:30–- і абедзве вельмі інтэнсіўныя. Таму сумяшчаць няпроста. Але гэта ўжо мае праблемы: трэба будзе папрацаваць ноччу – значыць, буду пісаць код ноччу.

Авертайміць даводзіцца часам, але па большай частцы таму што мне падабаецца тое, што я раблю. Вось зараз трэніровак няма, а я ўсё роўна працую больш, таму што так хачу. Я хачу вырасці, а іншага варыянту зрабіць гэта няма: тут жа, як і ў баскетболе, – трэба ўворваць, і тады будзе вынік, – распавёў Рубінштэйн.