Усе навіны

«Лэйкерз» сталі першымі з 2010-га, хто перамог у першым раундзе плэй-оф пасля 7-га месца ў рэгулярцы

29 красавіка, 13:02

«Лэйкерс» разграмілі «Мемфіс» (125:85) і выйгралі серыю (4-2) у першым раўндзе плей-оф НБА.

«Лейкерс» – першая з 2010 года каманда, якая змагла выйсці ў другі раўнд, заняўшы 7-е месца ў рэгулярным чэмпіянаце. У 2010-м гэта быў «Сан-Антоніа», які прайшоў «Далас», але ў другім раўндзе саступіў «Фініксу».

Таксама «Лэйкерз» сталі 6-й камандай у гісторыі НБА, якая прабілася ў другі раўнд плэй-оф пасля 7-га месца ў рэгулярцы. Яны сталі 2-м клубам, які прыйшоў да гэтай стадыі праз ўдзел ў плэй-ін, які ўвялі ў 2020-м – першым быў «Маямі», які сёлета выбіў «Мілуокі».

«Лейкерс» у другім раўндзе сустрэнуцца з пераможцам пары «Голдэн Стэйт» – «Сакрамэнта», зараз лік роўны – 3-3. Вырашальны матч адбудзецца 30 красавіка.