Усе навіны

Сныціна пра сны у эміграцыі: «Мне дастаткова заплюшчыць вочы, і я бачу наша блакітнае неба, зялёнае поле і прасёлачную дарогу, па якой бяжыць мой сабака Дызель»

1 траўня, 20:33

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна расказала пра сны падчас эміграцыі.

– На жаль, мне не сняцца сны пра Беларусь, таму што звычайна мае сны выглядаюць так, быццам я ў цягніку купляю арэхі і пры гэтым камусьці даказваю, што ноўтбук можа быць круглым :).

Карацей, збольшага дзіўныя сны не маюць логікі. Але, на шчасце, мне дастаткова заплюшчыць вочы, і я бачу наша блакітнае неба, зялёнае поле і жоўтую прасёлкавую дарогу, па якой бяжыць мой сабака Дызель. І тады становіцца вельмі цёпла ад гэтага ўспаміну, – сказала Сныціна.