Усе навіны

12 ачкоў Сныцінай дапамаглі «Лондан Лаянс» выйсці ў паўфінал плэй-оф чэмпіянату Вялікабрытаніі

1 траўня, 22:31

У матчы 1/4 фіналу плей-оф чэмпіянату Вялікабрытаніі па баскетболе сярод жанчын «Лондан Лаянс» абыгралі «Ньюкасл» з лікам 86:37.

У складзе «Лондан Лаянс» на пляцоўку выйшла беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна. Па ходзе сустрэчы яна набрала 12 ачкоў.

Каманда Сныцінай выйшла ў паўфінал.