Усе навіны

Сныціна пра смерць палітвязня Клімовіча: «Рэжым працягвае забіваць людзей, якія не згодныя з уладай»

8 траўня, 10:53

Баскетбалістка Кацярына Сныціна пракаментавала смерць палітвязня Мікалая Клімовіча ў калоніі. Ён меў інваліднасць з-за захворванняў сардэчнай сістэмы, перанёс інсульт і аперацыю на сэрцы, аднак усё роўна, быў асуджаны і 2 тыдні таму этапаваны ў віцебскую калонію.

«Яшчэ адна смерць палітычнага зняволенага ў калоніі. Рэжым працягвае забіваць людзей, якія не згодныя з уладай», – напісала Сныціна.