Усе навіны

Ёкіч стаў рэкардсменам сярод цэнтравых па трыпл-даблах у плэй-оф НБА

10 траўня, 08:57

Цэнтравы «Дэнвера» Нікола Ёкіч стаў самым дзейсным гульцом пятага матчу серыі з «Фініксам» (118:102, 3-2).

Ёкіч набраў 29 ачкоў (12/20 з гульні), 13 падбораў і 12 перадач за 38 хвілін на пляцоўцы. Гэта яго 10-ты трыпл-дабл у плей-оф НБА.

Ён стаў рэкардсменам па гэтым паказчыку сярод цэнтравых, абышоўшы Уілта Чэмберлена (9).

Лідэрам па трыпл-даблах у плэй-оф з'яўляецца Мэджык Джонсан (30), Леброн Джэймс ідзе другім (28), Расэл Вестбрук – трэці (12).