Усе навіны

Сныціна наведала ў Лондане акцыю салідарнасці да Дня палітвязняў у Беларусі

21 траўня, 18:57

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна наведала ў Лондане акцыю салідарнасці, прысвечаную Дню палітычных зняволеных у Беларусі. Акцыі салідарнасці праходзяць у мностве гарадоў свету.

«Быць салідарным, памятаць, падтрымліваць і быць іх голасам», – напісала Сныціна в Instagram.

Нагадаем, што праваабарончы цэнтр «Вясна» вызначыў 21 траўня Днём салідарнасці з палітвязнямі Беларусі, паколькі ў гэты дзень два гады таму ў шклоўскай калоніі №17 памёр палітвязень Вітольд Ашурак. Крымінальная справа па факце яго смерці так і не была ўзбуджана.