Сныціна пра Эдуарда Бабарыку і Пратасевіча: «Адзін застаецца свабодным за кратамі, другі – нявольны на волі»
Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна адрэагавала на пачатак «суда» над Эдуардам Бабарыкам, а таксама «памілаванні» Лукашэнкі Рамана Пратасевіча.
– Сёння дзве навіны ў інфаполі пра Эдзіка [Бабарыкy] і пра [Рамана] Пратасевіча. Буду думаць тое, што гэта быў «геніяльны» план рэжыму паказаць два такія розныя чалавечыя лёсы, два такія розныя выбары. Адзін застаецца свабодным за кратамі, другі – нявольны на волі.
Як заўсёды рэжым «перайграў» сам сябе, калі гэта сапраўды быў план паказаць гэтыя дзве справы ў адзін дзень.
Эдзіку, яго родным і блізкім – сіл.
Тым, хто шкадуе сябе, знаходзячыся на волі, – вышэй нос. Няхай вашы героі будуць для вас прыкладам таго, як трэба трымацца і клапаціцца пра сябе, каб мець фізічныя і эмацыйныя сілы супрацьстаяць рэжыму.
Усім, чыімі рукамі вершыцца «правасуддзе» нагадваю: і па вас таксама прыйдуць. Гэта толькі пытанне часу. Вы гэта ведаеце, – напісала Сныціна.