Усе навіны

«Дэнвер» упершыню ў сваёй 47-гадовай гісторыі выйшаў у фінал НБА

23 траўня, 08:40

«Дэнвер» перамог «Лэйкерз» у 4-м матчы фінальнай серыі Заходняй канферэнцыі НБА з лікам 113:111.

Каманда не толькі выйграла серыю з лікам 4-0, але і ўпершыню ў сваёй 47-гадовай гісторыі выйшла ў Фінал НБА, дзе сустрэнецца або з «Маямі», або з «Бостанам» (3-0).

У НБА гэта рэкорд па колькасці патрачаных сезонаў для выхаду ў свой першы фінал і ўвогуле 3-і паказчык у гісторыі амерыканскіх спартыўных ліг з улікам МЛБ і НХЛ.

«Вашынгтон Нэшналс» спатрэбілася 50 сезонаў, каб выйсці ў фінал МЛБ (1969-2019), а «Тэхас Рэйнджэрс» – 49.

Да гэтага лепшым вынікам «Нагетс» быў фінал Заходняй канферэнцыі ў 1976, 1985, 2009 і 2020 гадах.