Усе навіны

Леброн стаў самым старым гульцом у гісторыі НБА, якому ўдалося набраць 40 ачкоў у матчы плей-оф

23 траўня, 09:35

«Дэнвер» перамог «Лэйкерс» у 4-м матчы фінальнай серыі Заходняй канферэнцыі НБА з лікам 113:111 (4-0).

Форвард «азёрных» Леброн Джэймс набраў у гэтым матчы 40 ачкоў, 10 падбораў і 9 перадач.

Дзякуючы гэтаму ён стаў самым старым (38 гадоў і 143 дні) гульцом у гісторыі НБА, якому ўдалося набраць 40 ачкоў у матчы плей-оф.

Папярэдні рэкорд належаў Карлу Мэлоўну, які ў 2000 годзе ў складзе «Юты» набраў 50 ачкоў у матчы супраць «Сіэтла» ва ўзросце 36 гадоў і 373 дзён.