Усе навіны

Старшыня «Мінска» Шакола пасля сезона з 3 выйгрышамі ў расійскай лізе: «Нясем рэпутацыйныя выдаткі, але гэта правільны шлях»

23 траўня, 18:44

Старшыня «Мінска» Юрый Шакола падзяліўся меркаваннем пра мінулы сезон.

Нагадаем, у Лізе ВТБ каманда атрымала толькі тры перамогі. Акрамя таго, «Мінск» 15-ы раз запар выйграў чэмпіянат Беларусі.

– Мужчынская каманда «Мiнска» зусім нядаўна стала чэмпіёнам Беларусі. Падзяліцеся эмоцыямі. Ці ўсё ўдалося, што задумалі?

– Было вельмі складана, асабліва ў пачатку. Разумелі, што ідзем на пэўны эксперымент. Не зусім ён атрымаўся, але прарабілі пэўную працу.

Да канца сезона ўсё выглядала нашмат сімпотней на міжнароднай арэне.

Не маглі дазволіць сабе спатыкнуцца ў родным чэмпіянаце. Перамога ўпэўненая, заслужаная. У нас было вельмі шмат эмоцый. Заўзятары ўбачылі, як мы гуляем, што мы ўмеем. Аптымізм на перспектыву.

– Каманда гуляе ў адной з наймацнейшых ліг планеты. Гэта выдатны шанц для моладзі.

– Вельмі ганарова, што мы гуляем у Лізе ВТБ. Але мы імкнёмся зрабіць так, каб на ўзровень лігі выходзілі менавіта выхаванцы нашага клуба. Мы нясем пэўныя рэпутацыйнага выдаткі, але гэта правільны шлях. Нам патрэбны свае хлопцы, якія будуць гатовы гуляць і выйграваць.

– Наколькі прагрэсавалі маладыя хлопцы, якім далі шанец у Лізе ВТБ?

– Мы б хацелі яшчэ большай стараннасці. Усе жадаюць, каб з гэтых рабят выраслі вялікія спартсмены. Але я патрабую стараннасці! Мы на дадзены момант не задаволены вынікам. Мы гатовы даць шанец як мага большай колькасці гульцоў, але патрэбна аддача. Трэба разумець, што гэта праца, – цытуе Шаколу sport5 са спасылкай на Спорт-кадр.