Усе навіны

Генсак БФБ Марыніна: «У зборнай кажуць, што не ў кожным еўрапейскім клубе ёсць інфраструктура і медзабеспячэнне, як у Расіі»

6 чэрвеня, 09:23
1

Генеральны сакратар Беларускай федэрацыі баскетбола Анастасія Марыніна расказала аб тым, як падтрымліваюць форму беларускія спартсмены ва ўмовах адхілення ад міжнародных стартаў.

Нагадаем, што ФІБА адхіліла прадстаўнікоў Беларусі ад спаборніцтваў пад сваёй эгідай у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расіяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.

«Была праведзена вялікая праца, упершыню ў гісторыі мы выйшлі ў асноўны раунд кваліфікацыі чэмпіянату свету. Займалі першае месца ў сваёй групе, апярэдзіўшы такія зборныя, як Турцыя, Грэцыя, Вялікабрытанія. І гэтая праца была, па сутнасці, сямі гадоў.

Вярнуцца да гэтага выніку таксама запатрабуецца шмат часу. Але мы робім усё, каб у хлопцаў была спаборніцкая практыка. Трэба разумець, што гульнявым відам спорту трошкі прасцей, таму што ёсць добрыя клубы ў Расіі, дзе і дастаткова добрая і спаборніцкая, і трэніровачная практыка.

І ўмовы створаны шыкоўныя. Вось мы размаўлялі з хлопцамі, яны кажуць, што не ў кожным еўрапейскім клубе, а яны ўжо ўсё ж такі пагулялі, ёсць тая інфраструктура, тое медзабеспячэнне, тыя трэнерскія склады, якія працуюць з камандамі, напрыклад, як у Расіі», – сказала Марыніна.