Усе навіны

БФБ падпісала пагадненне з Лігай ВТБ аб выкарыстанні інвентара расійскай кампаніі

8 чэрвеня, 18:11

8 чэрвеня ў Сочы Беларуская федэрацыя баскетбола, Ліга ВТБ, а таксама расійская кампанія па вытворчасці інвентара ТАА «Прайм спорт рус» падпісалі пагадненне пра супрацоўніцтва.

Гэта пагадненне прадугледжвае супрацоўніцтва ў галіне «распрацоўкі, укаранення і выкарыстання новых тэхналогій у баскетбольным абсталяванні, у тым ліку, выкарыстання экалагічных матэрыялаў».