Усе навіны

Анастасія Марыніна: «Набудзем партыю расійскіх мячоў, якія значна таннейшыя за замежныя аналагі»

8 чэрвеня, 18:20

Генеральны сакратар-выканаўчы дырэктар БФБ Анастасія Марыніна расказала пра падпісанне пагаднення пра супрацоўніцтва з расійскай кампаніяй па закупцы спортінвентару.

– Ва ўмовах санкцый, калі наша краіна сутыкнулася з праблемамі ў лагістыцы і куплі спартыўнага інвентара, мы былі рады той ініцыятыве, з якой да нас звярнулася Адзіная ліга ВТБ па пастаўках баскетбольных мячоў.

Гэтыя мячы маюць сертыфікат Міжнароднай федэрацыі баскетбола, адпавядаюць усім патрабаванням і галоўнае атрымалі адабрэнне з боку гульцоў «Мінска».

Ужо ў найбліжэйшай будучыні мы набудзем партыю расійскіх мячоў, якія значна таннейшыя за замежныя аналагі, але ў той жа час з'яўляюцца вельмі высокай якасці.

І вялікі плюс у тым, што не існуе праблем лагістычнага характару. Гэты мяч мы ўжо апрабуем у рамках работ зон інтэрактыўнасці II Гульняў краін СНД, куды запрошаны каманды краін СНД і дружалюбных нам дзяржаў, – сказала Марыніна.