Усе навіны

Сныціна пра смерць палітвязня мастака Пушкіна: «Спачывайце з мірам Алесь, мы пастараемся вас не падвесці»

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна пракаментавала смерць беларускага палітвязня мастака Алеся Пушкіна.

«Калі ідзеш праз пекла, галоўнае, не спыняцца».

Здаецца мы ў пекле, смерці і катаванні сваіх жа суграмадзянаў рукамі беларусаў – ці гэта не пекла.

Але выйсця няма, трэба працягваць праз яго ісці.

Сіл палітвязням і іх сем'ям, сіл беларусам у краіне і за яе межамі, сіл усім нам.

Трымаеце бліжэй адзін да аднаго, сэрца да сэрца, па іншаму азлобімся і прападзем.

Жыве Беларусь! Спачывайце з мірам Алесь, мы пастараемся вас не падвесці», – напісала Сныціна.

Нагадаем, што мастак памёр ноччу на 11 ліпеня ў рэанімацыі пры нявысветленых абставінах.

Пушкін быў асуджаны да 5 гадоў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Яго абвінавацілі ў здзеку над дзяржаўнымі сімваламі (арт.370 КК) і ў распальванні расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).

Нагадаем, у сакавіку 2021 года мастак вярнуўся ў Беларусь з Кіева, нягледзячы на тое, што на яго ўжо завялі крымінальную справу.