Усе навіны

Кацярына Сныціна: «У Варшаве, 5 жніўня, а 12 гадзіне дня я буду праводзіць баскетбольны матч. Удзельнічаць можа любы жадаючы»

28 ліпеня 2023, 15:19

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна запрашае беларусаў пагуляць у баскетбол.

«Дарагія беларусы Варшавы, у мяне для вас навіна. Напярэдадні Канферэнцыі Новая Беларусь, якая будзе праходзіць 6 жніўня ў нядзелю, у суботу, 5 жніўня, а 12 гадзіне дня я буду праводзіць баскетбольны матч. Мы з вамі класна пагулялі ў мінулым годзе, і я вырашыла працягнуць гэтую традыцыю.

Удзельнічаць можа любы ахвочы, незалежна ад узросту і фізічнай формы. Я ўпэўнена, спадабаецца кожнаму. Лакацыю і іншыя нюансы я буду выстаўляць крыху пазней. Да сустрэчы», – напісала Сныціна ў сваім Instagram.