Яўген Бялянкоў: «Спадзяюся, што без перамог «Мiнск» дакладна не сыдзе ў сезоне-2023/24»
Нападаючы расійскага «Енісея» беларус Яўген Бялянкоў пасля пераможнага матча супраць «Мінска» (89:74) падзяліўся меркаваннем аб перспектывах свайго экс-клуба ў сезоне-2023/24.
– Гэта перамога была вельмі важная для нас, таму што мы змагаемся за першую шасцёрку. Ведалі, што будзе няпроста і мы сур'ёзна рыхтаваліся да гэтай гульні. Быў вельмі складаны пералёт, але адпачылі і дабіліся выніку. Ключавым фактарам сталі рэалізаваныя кідкі ў другой палове матча. Пасля гэтага «МІНСК» збавілі тэмп і мы перамаглі.
– Нязвыкла бачыць «Енісей» у топ-6. У чым сакрэт поспеху?
– Клуб зрабіў вельмі шмат працы летам, падпісаў высакакласных гульцоў. Сакрэт поспеху ў галоўным трэнеры, які паводзіць нас наперад, таму мы знаходзімся так высока.
– Як ты сябе адчуваеш у камандзе? Ты вельмі часта выходзіш у старце, але і твае «траячкі»... Яны вельмі часта дапамагаюць выйграваць.
– Не ведаю (смяецца). Безумоўна, рады той ролі, якую выконваю тут. Трэнер мне давярае і часта выпускае ў стартавай пяцёрцы, таму я імкнуся якасна выконваць сваю працу.
– Якія ў цябе эмоцыі пасля вяртання ў Мінск?
– Рады, што я вярнуўся ў Беларусь і што ўдалося ўбачыць сваіх сяброў, сваіх сваякоў. Можна сказаць, што пасля прыезду сюды было нейкае памутненне з пачуццём настальгіі.
– Што можаш сказаць наконт гульні «Мінска»? Калі ў іх атрымаецца перамагаць?
– Лічу, што ім патрэбен ключавы гулец, які будзе вырашаць пытанні ў канцоўцы. Гульня была напружанай, хаця яны ўсе гульні даводзяць да канцоўкі. Мусіць, крышку бракуе канцэнтрацыі.
– Каго яны змогуць абгуляць?
– Складана сказаць, але, спадзяюся, што без перамог яны дакладна не сыдуць, – сказаў Бялянкоў.