Усе навіны

Трэнер жаночага «Мiнска» Ваўлеў: «Заўсёды ставіцца задача перамагчы»

26 снежня 2023, 15:03

Галоўны трэнер жаночай каманды «Мiнск» Андрэй Ваўлеў падзяліўся меркаваннем аб камандзе.

– У нас заўсёды ставіцца задача перамагчы. Іншае пытанне, ці атрымліваецца гэта.

– Ёсць пытанні па ўзмацненні?

– Адну пазіцыю сапраўды хацелі б, атрымаецца гэта ці не.

– Гэта хто?

– Вялікі гулец.

– У «Мінску» ёсць маладыя дзяўчынкі?

– Ды ў нас і так бы... Куды там падрастаць! У нас 2006-ы, 2004-ы, 2003 гады нараджэння – гэта аснова каманды. Куды там яшчэ падрастаць? Узяць з дзіцячага сада? – сказаў Ваўлеў.