Усе навіны

Рыжанкоў пра вынікі Кубка: «Я казаў, што калі «Мінск» не зможа сабрацца і навесці парадак у сябе ў галовах, то ім выклік кінуць і Гродна, і Магілёў»

29 снежня 2023, 23:25

Старшыня Беларускай федэрацыі баскетбола Максім Рыжанкоў пракаментаваў перамогу «Барысфена» ў Кубку Беларусі.

– Я яшчэ ў мінулым годзе казаў, што гэты сезон будзе вельмі цікавым. І калі «Мінск» не зможа сабрацца і навесці парадак у сябе ў галовах, то ім выклік кінуць і Гродна, і Магілёў. І я вельмі рады таму, як прайшоў гэты кубак. Два напружаныя дні, прыгожыя гульні! Учора каманды згулялі тры авертаймы, сёння – яркі фінал. Гэта сведчыць пра тое, што баскетбол у нас развіваецца на высокім узроўні адразу ў некалькіх клубах. Моладзь падцягваецца за дасведчанымі. А што яшчэ патрэбна федэрацыі? Толькi гэта.

Мы перасталі класці яйкі ў адзін кошык. Не толькі клуб «Мінск» атрымлівае падтрымку. І сёння мы бачым непадробныя эмоцыі ў заўзятараў «Барысфена». Заўзятары заслужылі гэтую перамогу. Клуб заслужыў гэтую перамогу тым, як ён развіваецца і выбудоўвае сваю працу. Уся Магілёўская вобласць заслужыла гэтую перамогу. Я за іх вельмі рады. Гродна крыху не хапіла. Але яны таксама вялікія малайцы.

«Барысфен» разам са сваімі заўзятарамі зараз святкуе гэтую перамогу. «Гродна-93» саступіў. Але, гледзячы, як каманды гуляюць у чэмпіянаце, бачна абсалютна роўную барацьбу. Мне гэта падабаецца. У Гродна ёсць свой стыль! У іх ёсць свой стрыжань. Але сёння больш пашанцавала «Барысфену». Нягледзячы на тое, што ў іх учора быў вельмі складаны матч. Спачатку яны здаваліся стомленымі. Вы бачылі, як пачынаўся фінал – не на карысць «Барысфена». Але яны сабралі волю ў кулак. Заўзятары ім таксама дапамаглі. Сёння гэта сапраўды быў шосты гулец. Я вельмі рады за «Барысфен», – сказаў Рыжанкоў.