Усе навіны

Сныціна – у адказ на заяву Ганчарова: «Няма слоў. Тое, што жанчына – горшы трэнер проста па полавай азнацы – гэта трызненне»

23 траўня, 19:48

Беларуская баскетбалістка Кацярына Сныціна пракаментавала словы экс-трэнера жаночай зборнай Беларусі па валейболе Віктара Ганчарова пра жанчын на пасадзе трэнера.

Нагадаем, Сныціна 19 траўня правяла за «Лондан Лаянс» апошні матч у кар'еры. Разам з клубам у мінулым сезоне яна здолела заваяваць трэбл – яшчэ ў студзені яе каманда выйграла Кубак Бэці Кодоны, у красавіку заваявала першы ў гісторыі Вялікабрытаніі Еўракубак, а зараз змагла стаць чэмпіёнам краіны.

Бачыш, дабіліся вынікаў з жанчынай-трэнеркай, а ў Беларусі ёсць людзі, якія дагэтуль лічаць, што гэта не зусім жаночая праца. Як, напрыклад, Віктар Ганчароў, экс-трэнер валейбольнай зборнай, які нядаўна заявіў, што дзявочым камандам патрэбны «пастух-мужчына»…

Няма словаў. За маю кар’еру ў мяне былі тры жанчыны-трэнеркі. Астатнія – мужчыны, сярод іх сустракаліся, мякка скажам, недалёкія. З жанчынамі ж шанцавала – варта проста паглядзець на маю Стэлу, якая яна афігенная – чатыры гады ў прафесіі, і ўжо выйграла еўракубак, другі па значнасці турнір у Еўропе.

Яна, дарэчы, расказвала, што вельмі складана знайсці працу ў трэнерскім свеце, таму што ў іх там існуе патрыярхат. Жанчынам куды больш складана прабіцца на пазіцыю галоўнага трэнера.

Але тое, што жанчына – горшы трэнер проста па полавай азнацы – гэта трызненне. Пракаментую так, каб не мацюкацца, – сказала Сныціна.