Усе навіны

Наталля Трафімава: «Лепш у Беларусі скончыць школу і толькі пасля гэтага ехаць у ЗША. Там не працуюць з гульцамі персанальна»

2 чэрвеня 2024, 15:18

Галоўны трэнер жаночай зборнай Беларусі Наталля Трафімава падзялілася меркаваннем аб ад'ездзе беларускіх баскетбалістак у ЗША.

– Калі ёсць магчымасць і жаданне, то чаму б і не спрабаваць сябе там? Безумоўна, ёсць маса нюансаў у плане выезду – гэта не так проста.

Але ў ЗША існуе шмат дывізіёнаў і каманд: каледжавыя, універсітэцкія… Кожны гулец можа знайсці сабе клуб, які адпавядае яго ўзроўню майстэрства. Адзінае – лепш тут скончыць сярэднюю школу і толькі пасля гэтага ехаць пакараць Штаты.

Зразумейце, там не працуюць з гульцамі персанальна, як многія прывыклі думаць. Там не навучаць гуляць у баскетбол, калі не навучылі тут. Канкурэнцыя велізарная, адшукаць сабе месца пад сонцам хочуць усе, так што з нуля ніхто цябе нікуды не возьме, – сказала Трафімава.