Усе навіны

Гендырэктарка Лігі ВТБ Корсцін: «Рашэнне пра выхад з лігі «Мінска» будзе прымацца на пасяджэнні рады»

Гендырэктарка Адзінай лігі ВТБ Ілона Корсцін пракаментавала навіну пра тое, што баскетбольны клуб «Мінск» прапусціць сезон у лізе.

– Кажуць, што «Руна» і «Мінск» па фінансавых прычынах блізкія да выхаду з лігі.

– Цяпер нямала каманд перажываюць няпростыя часы, і нельга выключаць тое, што ў новым сезоне яны не будуць выступаць у адзінай лізе. Але пакуль яны з'яўляюцца чальцамі рады лігі. І так ці інакш рашэнні прымаюцца там. Так што дачакаемся паседжання, – сказала Корсцін.

Нагадаем, раней паведамлялася, што беларуская каманда не будзе ўдзельнічаць у новым сезоне адзінай лігі ВТБ. У мінулым сезоне мінчане атрымалі толькі адну перамогу.