Усе навіны

Падзерачоў узначаліў «Мінск»

30 ліпеня 2024, 11:02

49-гадовы беларускі спецыяліст Аляксандр Падзерачоў стаў новым галоўным трэнерам «Мінска». На гэтай пасадзе ён змяніў Аляксея Сухавецкага.

Раней Падзерачоў узначальваў моладзевы і рэзервовы склад сталічнай каманды.

Пасля 14 сезонаў «Мінск» спыніў выступленні ў Адзінай лізе ВТБ. У сёлетнім сезоне каманда згуляе толькі ў чэмпіянаце Беларусі.