Усе навіны

Леброн правядзе ў НБА яшчэ мінімум два сезоны

Інсайдэр ESPN Шэмс Чаранія паведаміў, колькі яшчэ працягне гуляць лідар «Лэйкерз» Леброн Джэймс.

Леброн, якому ў снежні 2024-га споўніцца 40 гадоў, яшчэ як мінімум застанецца ў лізе на 2 сезоны, а патэнцыйна і на 3.

У першым матчы сезона-2024/25 з «Мінэсотай» Леброн выйшаў на пляцоўку разам з Броні - яны сталі першым дуэтам бацька-сын у гісторыі НБА.

Леброн правёў у гэтым матчы 34:49 хвілін на пляцоўцы, набраўшы 16 ачкоў, 5 падбораў, 4 асісты, і 2 блок-шоты.