Усе навіны

«Як бы мы ні лічылі баскетбол важным, на жаль, у гэтым выпадку існуюць значна важнейшыя тэмы». Прэзідэнт ФІБА – пра магчымые вяртанне РФ і РБ

Прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі баскетбола (ФІБА) Андрэас Загкліс адказаў на пытанні па перамовах з Расійскай федэрацыяй баскетбола пра вяртанне на міжнародныя турніры.

«Што да гэтага пытання, Цэнтральная рада ў мінулы чацвер вырашыла падоўжыць бягучы статус да паседжання ў траўні. Мы вядзем пастаянныя і актыўныя перамовы з расійскай федэрацыяй баскетбола. Расійская фэдэрацыя, як і беларуская, не адхіленая ад працы.

Няма сумневаў, што трэба дачакацца шырэйшай геапалітычнай карціны. Як бы мы ні лічылі баскетбол важным, на жаль, у гэтым выпадку існуюць значна важнейшыя тэмы, якімі варта займацца», – сказаў Загкліс.

Расія і Беларусь адхілены ад спаборніцтваў з лютага 2022 года.