Усе навіны

Расціслаў Вяргун: «Калі найлепшым у ЧБ прызнаецца 38-гадовы Трасцінецкі, значыць, мы топчамся на месцы»

16 студзеня, 22:19

Беларускі галоўны трэнер «Уралмаша» (Расія, ліга ВТБ) Расціслаў Вяргун падзяліўся меркаваннем пра чэмпіянат Беларусі.

– За чэмпіянатам Беларусі сочыце?

– Безумоўна. Як мінімум палову гульняў першай пяцёркі бачыў.

Сітуацыя з «Мінскам» кардынальна разгарнула становішча ў мужчынскім першынстве. У лідары выйшлі «Гродна-93» і «Барысфен», якія атрымалі падсілкоўванне за кошт экс-гараджан. Як думаеце, гэта паспрыяе прагрэсу чэмпіянату?

– Наўрад ці. Бо новых герояў не бачна. Калі найлепшым, і па праве, прызнаецца 38-гадовы Аляксей Трасцінецкі, значыць, мы топчамся на месцы, – сказаў Вяргун.