Леброн, Кары і Дэвіс згуляюць у адной камандзе на Матчы ўсіх зорак НБА ў Сан-Францыска
Адбыўся драфт Матча ўсіх зорак НБА 2025.
Сёлета ўдзельнікамі матча ўпершыню стануць чатыры каманды.
Адзін калектыў будзе складацца з маладых зорак НБА, а склады яшчэ трох каманд былі абраныя вядучымі праграмы Inside The NBA Шакілам О'Нілам, Чарльзам Барклі і Кені Смітам.
Каманда Шака: Леброн Джэймс, Стэфен Кары, Энтані Дэвіс, Джэйсан Тэйтум, Кевін Дзюрэнт, Дэміян Лілард, Джэймс Хардэн, Джэйлен Браўн.
Каманда Барклі: Нікола Ёкіч, Яніс Адэтакумба, Шэй Гілджэс-Аляксандэр, Віктар Вембаньяма, Паскаль Сіякам, Алперэн Шэнгюн, Карл-Энтані Таўнс.
Каманда Кені: Энтані Эдвардс, Джэйлен Брансан, Джарэн Джэксан, Кейд Канінгем, Дарыус Гарлэнд, Тайлер Хіро, Эван Моблі і Джэйлен Уільямс.
Матч усіх зорак адбудзецца 16 лютага на арэне Chase Center у Сан-Францыска.