ФІБА працягнула адхіленне Расіі і Беларусі («Весці»)
Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) працягнула адхіленне Расіі і Беларусі ад спаборніцтваў, паведамляе прапагандысцкае выданне «Весці» са спасылкай на прэс-службу арганізацыі.
«Цэнтральная рада FIBA пацвердзіла падаўжэнне бягучага статус-кво для нацыянальных федэрацый Расіі і Беларусі ў дачыненні да іх удзелу ў спаборніцтвах FIBA на апошнім пасяджэнні, якое адбылося ў снежні 2024 года.
FIBA працягвае кансультацыі з Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) і Асацыяцыяй летніх алімпійскіх міжнародных федэрацый (ASOIF), прымаючы да ўвагі рашэнні Цэнтральнага савета і ўнікальныя аспекты баскетбола як каманднага віду спорту», – заявілі ў ФІБА.
Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года FIBA адхіліла нацыянальныя зборныя, а таксама ўсе мужчынскія і жаночыя клубы Расіі і Беларусі з-за поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.