Усе навіны

Арбітра Сырыцу пачнуць «судзіць» 17 сакавіка

4 сакавіка, 13:54

Беларускага баскетбольнага суддзю Аляксандра Сырыцу падвергнуты «суду» 17 сакавіка.

Ягоную справу пачнуць разглядаць у так званым судзе па горадзе Мінск.

Сілавікі Лукашэнкі затрымалі рэферы ў студзені 2024 года, калі ён вяртаўся ў Беларусь.

На дадзены момант Сырыца знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у абразе Лукашэнкі і стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня.

Сырыца з'яўляўся суддзёй FIBA ​​з 2005 года. У 2019 годзе спецыяліст разам з калегамі падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і трапіў у чорны спіс. З таго часу жыў у Аўстраліі і займаўся бізнэсам.