Усе навіны

Леўчанка пра 8 сакавіка: «Гэты дзень нагадвае пра барацьбу за правы жанчын. Давайце рэальна змяняць свет – разам, сёння і заўсёды»

9 сакавіка, 17:20

Беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка павіншавала жанчын з 8 сакавіка.

«8 Сакавіка – гэта не толькі пра кветкі і віншаванні, а пра роўнасць, сілу і прагрэс. Гэта дзень, які нагадвае нам аб барацьбе за правы жанчын, аб тым, як важна ламаць стэрэатыпы і займаць сваё месца там, дзе раней нас не чакалі. Я ўдзячная, што вакол мяне столькі моцных і натхняльных жанчын, якія рухаюць свет наперад, рассоўваюць межы магчымага і падтрымліваюць адна адну кожны дзень. Давайце не проста адзначаць гэты дзень, а рэальна мяняць свет – разам, сёння і заўсёды», – напісала Леўчанка ў сваім Instagram.