Усе навіны

ФІБА падоўжыла міжнародны бан Беларусі і Расіі да траўня 2025 года

14 сакавіка, 13:00

Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) падоўжыла адхіленне беларускіх і расійскіх зборных і клубаў.

Яно працягнецца да наступнага пасяджэння цэнтральнага савета ФІБА, якое адбудзецца ў траўні 2025 года.

Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года FIBA ​​адхіліла нацыянальныя зборныя, а таксама ўсе мужчынскія і жаночыя клубы Беларусі і Расіі з-за поўнамаштабнага ўварвання ва Украіну.