Усе навіны

«Уралмаш» Вяргуна выйшаў у фінал Кубка Расіі – упершыню ў гісторыі

14 сакавіка, 23:10

У Ніжнім Ноўгарадзе праходзіць «фінал чатырох» мужчынскага Кубка Расіі па баскетболе.

У першым паўфінальным матчы екацярынбургскі «Уралмаш» беларускага трэнера Расціслава Вяргуна буйна абыграў маскоўскі МБА-МАІ (84:68) і выйшаў у фінал.

Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі каманды.

Беларускі форвард «Уралмаша» Яўген Бялянкоў набраў 9 ачкоў, здзейсніў па адным падборы, перахопе і блок-шоту.

Сапернікам каманды ў фінале, які адбудзецца ў нядзелю, 16 сакавіка, стане пераможца іншага паўфіналу «Ніжні Ноўгарад» — «Хімкі».

Адзначым, што год таму ў Кубку Расіі «Уралмаш» заняў трэцяе месца. Уладальнікам жа трафея з'яўляецца санкт-пецярбургскі «Зеніт», які ў цяперашнім розыгрышы не ўдзельнічае.