Усе навіны

«Уралмаш» Вяргуна абыграў «Ніжні Ноўгарад» і стаў уладальнікам Кубка Расіі

17 сакавіка, 08:26

У Ніжнім Ноўгарадзе прайшоў «фінал чатырох» мужчынскага Кубка Расіі па баскетболе, у якім «Уралмаш» беларускага трэнера Расціслава Вяргуна абыграў «Ніжні Ноўгарад» (78:59).

Гэта адбылося ўпершыню ў гісторыі каманды.

Беларускі форвард «Уралмаша» Яўген Бялянкоў набраў 11 ачкоў.

Адзначым, што год таму ў Кубку Расіі «Уралмаш» заняў трэцяе месца.