Усе навіны

Дончыч – пра чэмпіёнства: «Я ўпэўнены, што ў нас ёсць шанец»

Абаронца «Лэйкерз» Лука Дончыч верыць, што яго каманда мае шанцы на чэмпіёнства.

«Я думаю, у нас выдатная каманда. У нас ёсць хлопцы, гатовыя ісці ў бой. Усе трымаюцца разам. Камандная хімія на высокім узроўні. Я ўпэўнены, што ў нас ёсць шанец (выйграць чэмпіянат)», – сказаў Дончыч.

«Лэйкерз» у першым раундзе згуляюць супраць «Мінесоты», матч пройдзе ў ноч на 20 красавіка.

26-гадовы славенец пасля абмену правёў за «Лэйкерз» 28 матчаў, у сярэднім набіраючы 28,2 ачка, 8,1 падбору і 7,5 перадачы.