Усе навіны

«Більбаа» стаў пераможцам Кубка ФІБА-Еўропа

У сераду, 23 красавіка, прайшоў другі матч фінальнай серыі Кубка ФІБА-Еўропа.

У другім матчы «ПАОК» абыграў «Більбаа» – 84:82, у першым матчы перамогу атрымала іспанская каманда – 72:65.

Па суме двух матчаў пераможцам турніру стаў «Більбаа» (154:146).

Клуб быў заснаваны ў 2000 годзе – для іх гэта першы еўрапейскі трафей.

Кубак ФІБА-Еўропа

Другі матч

«ПАОК» – «Більбаа» – 84:82 (24:24, 15:25, 24:12, 21:21)

(першы матч 65:72)