Рэгіна Пышнік: «Трафімаву ў весляроў за бутэльку каньяку вымяняла»
Жонка беларускага трэнера Юрыя Пышніка Рэгіна Пышнік (Доўнар) успомніла аб тым, як перавабіла ў баскетбол Наталлю Трафімаву. Цяпер яна ўзначальвае жаночую зборную Беларусі.
– Наташку Трафімаву я для баскетбола знайшла. Мы неяк улетку ў спартыўным лагеры апынуліся разам з веслярамі. Я на яе звярнула ўвагу. Адчула, што ёй трэба стаць баскетбалісткай.
– І як адрэагавалі яе трэнеры па веславанні?
– Спачатку ні ў якую не хацелі адпускаць. Але я ж дыпламат, селі-пасядзелі з імі: «Ай, добра, Рэгіна, забірай яе, раз ужо так упэўнена, што яна народжаная для баскетбола». Лічы, за бутэльку каньяку яе вымяняла.
– Добры загаловак для нашага інтэрв'ю.
– Не дай бог! Вы хочаце, каб Наташа да мяне потым з гэтым пытаннем падышла? Я яе люблю. Яна і гульцом была добрым, і трэнерам такім жа стала, – сказала Пышнік.