Усе навіны

Яніс Адэтакумба – пра сваю будучыню: «Я б хацеў працягваць змагацца за тытул і вярнуцца ў «Мілуокі»

Форвард «Мілуокі» Яніс Адэтакумба адказаў на пытанне пра сваю будучыню на фоне чутак пра магчымы сыход з клуба.

«Слухайце… Я не збіраюся гэтага рабіць. Я ведаю, як гэта ўсё будзе перакручана, што б я ні сказаў. Я не ведаю, чувак. Я хацеў бы працягваць гуляць. Я хацеў бы працягваць змагацца за тытул і вярнуцца ў «Мілуокі». Я не ведаю», – сказаў Яніс.

«Бакс» вылецелі ў першым раундзе плэй-оф, прайграўшы ў серыі «Індыяне». Камандзе трэці год не ўдаецца пераадолець гэтую стадыю.

У пятым матчы з «Пэйсерс» Яніс аформіў трыпл-дабл набраўшы 30 ачкоў, 20 падбораў і 13 перадач.