Эткінсан – трэнер года ў НБА
Галоўны трэнер «Кліўленда» Кені Эткінсан стаў уладальнікам узнагароды Рэда Аўэрбаха як найлепшы трэнер НБА сезона-2024/2025.
Эткінсан праводзіць свой першы сезон на пасадзе галоўнага трэнера «Кавальерс» Ён упершыню атрымаў званне найлепшага трэнера НБА.
Кені стаў трэцім трэнерам у гісторыі «Кліўленда», які атрымаў гэтую ўзнагароду, далучыўшыся да Біла Фітча (1975/76) і Майка Браўна (2008/09).
Пад кіраўніцтвам Эткінсана «Кліўленд» завяршыў сезон з другім найлепшым вынікам у гісторыі клуба – 64 перамогі і 18 параз, а таксама заняў першае месца ва Усходняй канферэнцыі перад плэй-оф.
"Кліўленд" стаў толькі другой камандай у гісторыі НБА пасля "Даласа" сезона-2006/07, якая тройчы за сезон мела пераможную серыю з 12 або больш матчаў.
«Кавальерс» выйгралі першыя 15 матчаў сезона, паўтарыўшы другі найлепшы старт у гісторыі лігі, а з 5 лютага па 14 сакавіка атрымалі клубны рэкорд – 16 перамог запар.
Эткінсан таксама прывёў «Кліўленд» да некалькіх рэкордаў франшызы за сезон, у прыватнасці па сярэдняй выніковасці (лідар НБА – 121,9 ачка за гульню), розніцы ачкоў (9,5 за гульню), перамогам на выездзе (30) і колькасці рэалізаваных трохачковых (1303).
Кені двойчы быў прызнаны трэнерам месяца Усходняй канферэнцыі НБА – за кастрычнік/лістапад і снежань.