Усе навіны

Максім Рыжанкоў: «Спрабуем нарасціць мускулы да таго моманту, калі будзе рашэнне пра допуск каманд з Беларусі»

Кіраўнік БФБ Максім Рыжанкоў падзяліўся меркаваннем пра магчымы допуск беларусаў да міжнародных турніраў.

Апошні раз жаночая зборная Беларусі збіралася ў лютым 2024 года, мужчынская – у жніўні.

– Спрабуем нарасціць мускулы да таго моманту, калі будзе рашэнне пра допуск нашых каманд. Наогул такія размовы на міжнародным узроўні з'яўляюцца – асабліва пасля абрання новага прэзідэнта МАК. Спадзяемся, што такія рашэнні будуць не за гарамі, – сказаў Рыжанкоў.

Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.