Салаш пакінуў «Бур»
12 чэрвеня, 22:13
Усе навіны

Гулец зборнай Беларусі Бэнтлі працягнула кантракт з УГМК

34-гадовая разыгрываючая жаночай зборнай Беларусі Алекс Бэнтлі пралангавала кантракт з УГМК (Расія, Д1).

Новае пагадненне разлічана да канца сезона-2026/27. Яна выступае за УГМК з 2021 года.

У сезоне-2024/25 УГМК разам з Бэнтлі аформіў трэбл, стаўшы чэмпіёнам Расіі, уладальнікам Кубка і Суперкубка краіны.

Пры гэтым Алекс была ўключана ў сімвалічную пяцёрку прэм'ер-лігі.