Салаш пакінуў «Бур»
12 чэрвеня, 22:13
Усе навіны

Максім Рыжанкоў: «У 2020-м іміджу БФБ быў нанесены непапраўны ўрон. Некаторых гульцоў, трэнераў і суддзяў мы згубілі»

Кіраўнік БФБ і так званы міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў паскардзіўся на спартсменаў за іх пазіцыю ў 2020 годзе.

– Калі казаць аб болевых кропках, што ў першую чаргу прыходзіць на розум?

– Болевыя кропкі – гэта тое, што мы не змаглі ўтрымаць – гэта не толькі мае пралікі, а, можа быць, і іншых: трэнераў, выкладчыкаў, сем'яў – некаторых нашых гульцоў, трэнераў, суддзяў, якія сябе праявілі не самым найлепшым чынам у 2020 годзе.

Мы іх згубілі. Непапраўны ўрон нанесены іміджу федэрацыі. Да гэтага часу гэта ўспамінаюць, – сказаў Рыжанкоў.