Салаш пакінуў «Бур»
12 чэрвеня, 22:13
Усе навіны

Рыжанкоў – пра свайго пераемніка ў БФБ: «Трэба проста падрыхтаваць чалавека, якому павераць і за яго прагаласуюць»

Кіраўнік БФБ і так званы міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў распавёў пра пошук пераемніка.

Рыжанкоў узначальвае БФБ з 2014 года. У маі 2025 года ён быў пераабраны на чарговы тэрмін.

– Нейкае кола кандыдатаў ёсць?

– Не, я б пра гэта цяпер не казаў. Насамрэч, разумееце, калі б гэта было так лёгка вось узяць і знайсці чалавека.

Трэба разумець, што гэта – грамадская нагрузка. Гэта значыць, у чалавека павінна быць усё ж тое, чым ён зарабляе на жыццё. Або калі ён ужо на пенсіі, то той рэсурс, якім ён будзе прыцягваць увагу да развіцця спорту і вырашаць пытанні, патрэбныя для федэрацыі.

Чалавек павінен любіць баскетбол, ён павінен разумець, ведаць людзей. Тут пытанне не можа быць пошуку з пункту гледжання знайсці гатовага. Трэба проста падрыхтаваць чалавека за гэты час, якому павераць у федэрацыі, прагаласуюць за яго.

– Гэта значыць, будзе чалавек з федэрацыі?

– Гэта можа быць і чалавек не з федэрацыі, але гэта будзе чалавек той, які ў рэшце рэшт будзе валодаць такімі якасцямі, якія будуць спрыяць таму, што федэрацыя яго ўспрыме.

А БФБ – гэта не 15 чалавек, якія працуюць у федэрацыі, а гэта вось наша ўся дружная баскетбольная сям'я, – сказаў Рыжанкоў.