Максім Рыжанкоў: «Лукашэнка паставіў задачу па атрыманні права беларускім спортам выступаць на міжнародных турнірах»
Кіраўнік БФБ і так званы міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў распавёў пра пошук пераемніка.
Рыжанкоў узначальвае БФБ з 2014 года. У маі 2025 года ён быў пераабраны на чарговы тэрмін.
– Лукашэнка кажа, што ў мяне як у міністра замежных спраў (рэжыму – Tribuna.com) вельмі шмат ёсць іншых пытанняў, на якія павінен сканцэнтравацца.
Ды я і сам гэта бачу, вядома ж, з улікам таго шчыльнага графіка міжнародных сустрэч, паездак замежных. Усё цяжэй знаходзіць час на баскетбол.
Я не шкадую, таму што баскетбол – гэта такая аддушына ў жыцці, гэта тое, чым жывеш на грамадскіх пачатках.
Таму ў гэтай сітуацыі гэтае часовае рашэнне з улікам неабходнасці рашэння тых задач, якія паставіў Лукашэнка.
У першую чаргу – выкарыстоўваючы статус міністра замежных спраў (рэжыму – Tribuna.com) – па атрыманні права нашымі камандамі і ў цэлым нашым беларускім спортам выступаць на міжнародных турнірах.
І, вядома, стаіць задача падабраць кіруючы склад, які таксама будзе моцны, які зможа рэалізоўваць тыя задачы, якія стаяць перад баскетболам сёння.
Гэта адзін з самых любімых, самых развітых, самых папулярных і самых рэйтынгавых відаў спорту. Не толькі ў нашай краіне, але і ў міжнародным аспекце, – сказаў Рыжанкоў.
Нагадаем, што шматлiкія беларускія каманды і спартсмены былі адхіленыя ад міжнародных спаборніцтваў у адказ на вайну, якая з 24 лютага 2022 года працягваецца Расiяй ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.