Салаш пакінуў «Бур»
12 чэрвеня, 22:13
Усе навіны

«Далас» атрымаў першы пік драфту-2025 – верагоднасць перамогі ў латарэі была 1,8%

У ноч на 13 траўня ў Чыкага прайшла штогадовая драфт-латарэя НБА.

У латарэі прынялі ўдзел 14 каманд, якія ў гэтым сезоне не выйшлі ў плэй-оф.

Пераможцам латарэі стаў «Далас» – яны былі 11-мі па шанцах з верагоднасцю забраць першы пік у 1,8%. Па даных ESPN Research, гэта самы вялікі скачок уверх у гісторыі латарэі.

МАК-драфты ад ESPN і The Athletic узначальвае баскетбаліст універсітэта Дзюка Купер Флэг.

Драфт НБА пройдзе 26 і 27 чэрвеня.