Салаш пакінуў «Бур»
12 чэрвеня, 22:13
Усе навіны

ФІБА працягнула адхіленне беларускіх і расійскіх зборных і клубаў да жніўня

Міжнародная федэрацыя баскетбола (ФІБА) працягнула адхіленне беларускіх і расійскіх зборных і клубаў.

Яно працягнецца да наступнага пасяджэння выканаўчага камітэта, якое адбудзецца ў жніўні 2025 года.

Нагадаем, што ў сакавіку 2022 года ФІБА адхіліла беларускія і расійскія нацыянальныя зборныя, а таксама ўсе іх мужчынскія і жаночыя клубы з-за вайны ва Украіне, якую з 24 лютага 2022-га працягвае Расія з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.